Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка расцанілі заяву прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб ваенных спецыялістах на ўсходзе Украіны як пацверджанне прысутнасці там расійскіх войскаў.

Генеральны сакратар НАТА адзначыў, што прэзідэнт Расіі сам прызнаў, што на ўсходзе Украіне знаходзіцца пэўны персанал, які вырашае, у тым ліку, ваенныя пытанні. «Мы называем такіх людзей ваеннымі», — сказаў Столтэнберг.

У сваю чаргу прэзідэнт Парашэнка на сваёй старонцы ў твітары, каментуючы прэс-канферэнцыю Уладзіміра Пуціна, напісаў: «Сёння ўпершыню прэзідэнт РФ публічна прызнаў наяўнасць расійскіх войскаў у Данбасе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?