Са студзеня 2016 года Беларуская федэрацыя футбола пачне выпуск глянцавага часопіса «Большой футбол», паведаміў старшыня БФФ Сяргей Румас 11 снежня ў Мінску на цырымоніі закрыцця сезона-2015.

Паводле яго слоў, гледачы змогуць набываць часопіс перад пачаткам матчаў.

Пілотны нумар часопіса аб'ёмам 64 старонкі,які датаваны лістападам гэтага года і не мае выхадных звестак, атрымалі ўдзельнікі цырымоніі. На вокладцы фотаздымак паўабаронцы барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Аляксандра Глеба, які даў вялікае інтэрв'ю. Прадстаўнікам СМІ, што асвятлялі цырымонію, выданне для азнаёмлення раздадзенае не было. Замест гэтага ім было прапанавана зайсці за часопісам у федэрацыю «ў панядзелак» (14 снежня), а ў пакетах для прэсы з інфармацыйных матэрыялаў былі кніга «Беларускі футбол» пра вынікі 2014 года і выпушчаны яшчэ вясной даведнік чэмпіянату-2015.

Ніша глянцавых спартыўных часопісаў у краіне практычна не занятая, аднак з-за нізкага попыту, вялікіх расходаў на друк і высокага кошту выданняў праекты ў гэтым сегменце недаўгавечныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?