Кампанія Hyperloop Technologies набыла непадалёк ад Лас-Вегаса ўчастак плошчай 20 гектараў для пабудовы тэставага ўчастку сістэмы вакуумнага цягніка Hyperloop. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, яны маюць намер завяршыць будаўніцтва ў першым квартале 2016 года. Пра гэта паведамляе The Verge.

Спачатку на ўчастку сістэмы даўжынёй у адзін кіламетр будзе выпрабоўвацца прататып, які развівае хуткасць 540 км/г. Пасля дабудоўкі трасы да трохкіламетровай даўжыні Hyperloop Technologies плануе выпрабаваць прататып на поўнай хуткасці.

Акрамя Hyperloop Technologies распрацоўкай сістэмы Hyperloop займаюцца SpaceX і Hyperloop Transport Technologies. Калі Hyperloop Technologies атрымаецца завяршыць будаўніцтва ў адпаведнасці са сваімі планамі, то яны могуць апярэдзіць SpaceX і Hyperloop Transport Technologies.

Раней Элан Маск заяўляў, што SpaceX пабудуе свой тэставы ўчастак у Тэхасе да чэрвеня 2016 года. Hyperloop Transport Technologies, у сваю чаргу, плануе пабудаваць тэставы ўчастак працягласцю восем кіламетраў паміж Сан-Францыска і Лос-Анжэлесам. Кампанія разлічвае пратэставаць сістэму на рэальных пасажырах на працягу трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?