7 снежня суд Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць) вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да трох жыхароў Лідскага раёна за выраб і распаўсюд парнаграфіі ў інтэрнэце. Мужчыны прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення - ад 2,5 да 4 гадоў. Таксама пастаноўлена спагнаць у даход дзяржавы незаконна атрыманы імі даход на агульную суму 9,9 мільярда рублёў (больш за 540 тысяч даляраў па актуальным курсе).

Паводле інфармацыі Гродзенскага абласнога суда, адзін з фігурантаў прызнаны вінаватым па ч.2 арт.343 (Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) і ч.2 арт.235 (Легалізацыя матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Па сукупнасці злачынстваў мужчыну прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на працягу 2 гадоў.

Другі абвінавачаны быў асуджаны па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Трэці фігурант па гэтым жа артыкуле - на 2,5 года зняволення ў аналагічных умовах.

Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з трох абвінавачаных у даход дзяржавы грошы, атрыманыя злачынным шляхам — 9,927 мільярда рублёў (прыкладна 543.000 долараў ЗША). І дзяржпошліну на суму 496 млн рублёў.

Зрэшты, прысуд яшчэ можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?