Кепска скончылася паездка 30-гадовай жанчыны-кіроўцы па Жлобіне. На аўтамабілі «Мазда» яна выязджала з двара жылога дома, пры раз'ездзе з сустрэчным транспартам спынілася, а узнаўляючы рух, па яе словах, пераблытала педалі тормазу і газу. Гэта стала прычынай таго, што аўтамабіль рэзка выскачыў на ходнікі і збіў маці з трохгадовым дзіцем. Пасля чаго ён урэзаўся ў балкон шматпавярховага жылога дома.

Пацярпелыя дастаўлены ў Жлобінскую цэнтральную раённую бальніцу. Па словах начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды УГАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Вольгі Развяковай, у цяперашні час яны знаходзяцца ў траўматалагічным аддзяленні, хлопчык з страсеннем галаўнога мозгу, у яго мамы траўма галавы і рукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?