У Салігорску з аўтамабіля-мукавоза рассыпалася мука, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

sputnik.by

sputnik.by

«8 снежня ў 14 гадзін 30 хвілін на тэрыторыі Салігорскага філіяла ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» адбыўся россып мукі, — гаворыцца ў паведамленні МНС. — У ходзе высвятлення акалічнасцяў стала вядома, што пры разгрузцы мукі з аўтамабіля-мукавоза, у якім знаходзілася 14 тон мукі, сарвала люк. Паколькі разгрузка мукі рабілася пад ціскам, адбыўся выкід каля 200 кг мукі на тэрыторыю хлебазавода, сумежны з ёю ўчастак праезнай часткі і аўтастаянкі».

Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых няма. Транспартныя сродкі, якія знаходзіліся на аўтастаянцы, не пацярпелі. Тэхналагічны працэс не парушаны.

naviny.by

naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?