Заўтра, 5 снежня, з 2.00 да 4.00 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак пры правядзенні плацяжоў пры дапамозе мабільных тэрміналаў у сетцы арганізацый гандлю і сэрвісу.

Прычына збояў у працы картак — правядзенне прафілактычных работ Банкаўскім працэсінгавы цэнтрам.

Як падкрэслілі ў «Беларусбанку», збоі магчымыя толькі пры правядзенні аплаты праз мабільныя тэрміналы, якія выкарыстоўваюцца, як правіла, у невялікіх крамах. «У супермаркетах прымяняюцца зусім іншыя тэрміналы, а значыць, праблем з начной купляй прадуктаў не ўзнікне», — пракаментавалі сітуацыю ў банку. Таксама ў гэты час будзе даступная праца інтэрнэт-банкінгу. Тым не менш ён часткова не будзе працаваць у кліентаў «Беларусбанка» 6 снежня з 9.00 да 18.00. У сувязі з правядзеннем тэхналагічных работ будуць недаступныя наступныя паслугі ў сістэме «інтэрнэт-банкінг»: інтэрнэт-дэпазіт, інтэрнэт-крэдыт, рэгістрацыя кліентаў, дадатковыя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?