У Лондане выстаўлены фатаграфіі з новага календара італьянскага вытворцы шын Pirelli. Гэтым разам у ім амаль няма аголеных мадэляў. Фатограф Эні Лейбавіц вырашыла зрабіць акцэнт на уплывовых жанчын усіх узростаў.
Наталля Вадзянава, NY Times
«Я пачала думаць пра ролю жанчын, якія чагосьці дамагліся. Я вырашыла, што яны павінны выглядаць моцнымі, але натуральнымі», — сказала раней фатограф.
Ёка Она, NY Times
Як адзначае The New York Times, гэта можа стаць сігналам да культурнага зруху. На старонках календара — партрэты ўдавы Джона Ленана Ёка Она, амерыканскай спявачкі і паэткі Паці Сміт, а таксама тэнісісткі Серэны Уільямс і расійскай топ-мадэлі Наталлі Вадзянавай.
Серэна Уільямс, NY Times
Кампанія Pirelli выпускае свае календары з 1964 года. Выданне распаўсюджваецца абмежаваным накладам у 30 тысяч асобнікаў сярод прывілеяваных партнёраў і сяброў фірмы.