Абураны венгерскі кіроўца грузавіка зняў і апублікаваў відэа, дзе ён спрабуе на хуткасці разагнаць сваім грузавіком паток мігрантаў каля французскага Кале.
На відэароліку «Эмігранты Кале супраць кіроўцаў і Еўропы», працягласцю больш за 14 хвілін, ёсць фрагмент, дзе кіроўца рухаецца з месца і наўмысна разганяецца ў бок групы мігрантаў, якія ідуць па абочыне ў зваротным накірунку. Пры гэтым самі мігранты настроены агрэсіўна і кідаюць у грузавікі тым, што трапляе ім пад руку.
У той жа час відаць, што мігранты ходзяць па шашы з мэтай зачапіцца за грузавікі, калі тыя праязджаюць на нізкай хуткасці, імаверна, каб забрацца ўнутр і такім чынам незаўважна перасекчы мяжу з Вялікабрытаніяй праз тунэль пад Ла-Маншам.
У канцы аўтар зняў і самога сябе.
Паводле апісання да відэа, яно было знятае днём 25 лістапада на шашы A216/N216, якая праходзіць у Кале.
На момант публікацыі гэтай навіны відэа мела больш за 1,7 мільёна праглядаў.