Турцыя не будзе прасіць прабачэння за збіты расійскі бамбавік СУ-24, заявіў прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган у інтэрв'ю СNN.

«Я думаю, калі камусьці і трэба папрасіць прабачэння, то не нам, — сказаў ён. — Прасіць прабачэння трэба тым, хто парушыў нашу паветраную прастору», — заявіў Эрдаган.

Раней расійскі лідар Уладзімір Пуцін выказаў абурэнне тым, што турэцкі бок да гэтага часу не прынес выбачэнняў за збіты самалёт.

«Мы да гэтага часу не чуем выбачэнняў з вышэйшага палітычнага ўзроўню Турцыі; ні прапаноў па кампенсацыі шкоды, ні абяцання пакараць злачынцаў», — сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, ствараецца ўражанне, што турэцкае кіраўніцтва свядома заганяе расійска-турэцкія адносіны ў тупік. «Мы шкадуем аб гэтым», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?