Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) Аляксандр Жукаў абвясціў аб стварэнні часовай структуры, якая будзе займацца пытаннямі рэфармавання Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Па словах Жукава, часовы камітэт будзе каардынаваць адпаведную працу і ўзаемадзейнічаць пры гэтым з Сусветным антыдопінгавым агенцтвам (WADA) і Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF).

Дзейнасць новай структуры будзе заснаваная на статуце АКР, які дазваляе яму ўносіць прапановы асобным федэрацыям. У камітэт увойдуць прадстаўнікі розных федэрацый, а таксама прадстаўнік міністэрства спорту.

Узначаліць новую структуру кіраўнік падраздзялення ЮНЕСКА па барацьбе з допінгам Генадзь Алешын. Паводле яго слоў, УФЛА ўжо пагадзілася з прапановай. Жукоў у сваю чаргу заклікаў асцярожна ставіцца да прэтэнзій, якія выстаўляюць супраць расейскіх лёгкаатлетаў.

Каментуючы чуткі аб магчымым выступе расійскіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра пад алімпійскім сцягам, Жукаў заявіў, што яны павінны выступаць пад расейскім сцягам, і АКР будзе на гэтым настойваць.

Раней у сераду міністр спорту Віталь Мутко заявіў, што АКР возьме пад кантроль працу па рэфармаванні федэрацыі лёгкай атлетыкі і вырашэнню праблемы са зняццем спартсменаў ад Гульняў-2016 у Рыа.

Рашэнне аб адхіленні ад алімпіяды расійскіх спартсменаў было прынятае пасля таго, як спецыяльная камісія WADA абвінаваціла лёгкаатлетычную федэрацыю краіны ў сістэматычных парушэннях антыдопінгавых правілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?