Беларуская дэлегацыя бярэ ўдзел у Сусветным форуме за дэмакратыю, які адбываецца ў будынку Рады Еўропы ў Страсбуры.

Сярод беларускіх удзельнікаў — грамадскія дзеячы, маладыя палітыкі і журналісты. Традыцыйна на форуме гучаць словы пра важнасць свабоды і дэмакратыі ў свеце. Сёлета асаблівая ўвага звернутая на праблемы, звязаныя з міграцыяй у Еўропе, бяспеку еўрапейскіх краінаў і будучыню ліберальнай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў Еўропе.

У межах беларускай прэзентацыі будзе паказаны фільм Андрэя Курэйчыка «ГараШ». Сам Андрэй таксама ў складзе беларускай дэлегацыі.

Дэлегацыя Беларусі вылучаецца сярод іншых сваімі вышыванкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?