Пры вывучэнні абломкаў расійскага самалёта Airbus A321, што разбіўся на Сінайскім паўвостраве, эксперты ФСБ вызначылі, што бомба была ўсталяваная пад пасажырскім сядзеннем каля акна ў салоне самалёта, прыводзіць «Коммерсант» дадзеныя крыніц, блізкіх да расследавання.

tass.ru

tass.ru

Суразмоўца газеты распавёў, што спецыялісты выявілі частку фюзеляжа з прабоінай у абшыўцы дыяметрам прыкладна метр на метр з выгнутымі вонкі бакамі. Прычынай яе з'яўлення стаў выбух бомбы з рэчывам высокай брызантнасці (моцнае дробячае ўздзеянне). Газета адзначае, што такая выбухоўка — напрыклад, траціл ці пластыт — звычайна вырабляецца ў заводскіх умовах і выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах. Дакладную назву выбуховага рэчыва крыніца газеты не назвала.

Паводле яе даных, падчас палёту бомба знаходзілася не ў багажным аддзяленні самалёта, як паведамлялася раней, а ў самім салоне, бліжэй да хваставой часткі. Паводле папярэдняй версіі, яна магла знаходзіцца пад пасажырскім сядзеннем каля акна. Выбух прывёў да разбурэння хваставых шпангоўтаў і выбуховай разгерметызацыі салона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?