Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II ўручыла вядомаму акцёру Бенедыкту Камбербэтчу ордэн Брытанскай імперыі на ўрачыстай цырымоніі ў Букінгемскім палацы — за акцёрскія поспехі і дасягненні ў дабрачыннасці. Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Daily Mail

Daily Mail

Па словах самога Камбербэтча, каралеву ён сустрэў упершыню і для яго гэта вялікі гонар, а саму падзею ён назваў унікальнай.

Напярэдадні Камбербэтч завяршыў працу ў серыі паказаў спектакля «Гамлет» у лонданскім тэатры «Барбікан». У трагедыі Уільяма Шэкспіра ён выканаў галоўную ролю.

The Telegraph

The Telegraph

Бенедыкт Камбербэтч — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, які атрымаў найбольшую вядомасць пасля здымак у серыяле «Шэрлак» (2010). Камбербэтч ў гэтым годзе двойчы быў намінаваны ў катэгорыі «найлепшы акцёр» на прэмію Оскар і БАФТА ў галіне кінематаграфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0