Сёння Нацбанк запрасіў журналістаў у сховішча, дзе паказаў новыя банкноты, што будуць уведзеныя ў ліпені 2016 г.
Новыя банкноты па шырыні будуць амаль такімі ж, як цяперашняя купюра ў 200 тысяч, але рознымі па даўжыні, зазначае kp.by.
Самай кароткай з'яўляецца банкнота ў 5 рублёў — яна ў даўжыню ўсяго 135 мм.
Самая буйная і самая доўгая — 500 рублёў. Каб яна цалкам змясцілася ў кашалёк, ён павінен быць не карацейшым за 160 мм.
Для параўнання: даўжыня сённяшніх беларускіх купюр наміналам ад 100 рублёў да 200 тыс. рублёў складае 150 мм. Розняцца яны толькі па шырыні.
Даўжыня купюры ў 5 еўра складае 120 мм, 20 еўра — 133 мм, 50 еўра — 140 мм. Даўжыня амерыканскага даляра — 155 мм.
Самая буйная манета — 2 рублі, візуальна вельмі падобная на еўра. Манета вартасцю ў 1 капейку нагадвае амерыканскі цэнт, а 1 беларускі рубель выглядае амаль гэтак жа, як расійскі, дадае kp.by.
Манета ў адну капейку нагадвае амерыканскі цэнт
Манета ў 2 рублі нагадвае еўра
Манета ў 1 рубель нагадвае расійскі аналаг