Мінскі Форум, які праводзіцца з 1997 года Нямецка-беларускім таварыствам як пляцоўка для сустрэч інвестараў, палітыкаў і навукоўцаў дзвюх краін, у гэтым годзе не адбудзецца.

Пра гэта charter97.org стала вядома з ліста, разасланага старшынёй форума Райнэрам Лінднэрам яго ўдзельнікам.

«Дарагія сябры, у сувязі з кароткатэрміновымі праблемамі планавання з беларускага боку мы павінны, на жаль, перанесці Мінскі Форум XIV на 2016 год. Мне вельмі шкада, і я спадзяюся, што ў Вас не ўзнікла ніякіх нязручнасцяў, звязаных з Вашым удзелам у Форуме», — паведаміў старшыня Нямецка-беларускага таварыства, прафесар Райнер Лінднер.

Пра новую дату Форуму ў 2016 годзе стане вядома пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0