У панядзелак цэны на нафту пачалі расці пасля падзення па выніках трох папярэдніх сесій. На лонданскай біржы ICE снежаньскія ф'ючарсы на нафту маркі Brent падаражэлі на 0,43 даляра — да 47,85 даляраў за бараль.

Каціроўкі ф'ючарсаў на нафту WTI на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы раніцай у панядзелак павялічыліся на 0,38 даляра — да 44,67 даляра за бараль.

Па выніках мінулага тыдня Brent страціла ў цане 4,3%, WTI патаннела на 7,5%.

Цэны на нафту растуць на фоне заявы міністра нафты Саудаўскай Аравіі Алі ібн Ібрагіма ан-Нуаймі, які лічыць, што нізкі кошт паліва ў хуткім часе падштурхне попыт.

Аднак прадстаўнік Кувейта ў АПЕК Махамед аш-Шаці лічыць, што лішак нафты на сусветным рынку будзе захоўвацца на працягу бліжэйшых пяці гадоў, бо вытворцы з краін Блізкага Усходу нарошчваюць здабычу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?