У адным з начных клубаў сталіцы Румыніі Бухарэсце адбыўся выбух. У выніку здарэння загінулі як мінімум 27 чалавек, 150 наведвальнікаў атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Інцыдэнт адбыўся падчас бясплатнага рок-канцэрту гурта Goodbye to Gravity ў клубе Colectiv. У памяшканні знаходзіліся каля 400 чалавек. Па папярэдніх дадзеных, прычына выбуху — выкарыстанне піратэхнікі. Падчас прадстаўлення быў запалены феерверк, які трапіў у столь і ў электрычную тэхніку, у выніку чаго адбыўся выбух і пачаўся пажар. Гледачы ў паніцы сталі пакідаць клуб, паўстала цісканіна. Людзі атрымалі траўмы, многія задыхнуліся ў натоўпе. Адзначаецца, што клуб не мае неабходных дазволаў на эксплуатацыю.

Колькасць загінулых можа ўзрасці, многія пацыенты знаходзяцца ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?