Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) і Раскосмас маюць намер сумесна адправіць на Месяц даследчы апарат. Мэта місіі — вывучыць магчымасць стварэння на Месяцы пастаяннага паселішча.

Reuters

Reuters

Палёт беспілотнага апарата ў рамках місіі «Месяц 27» павінен адбыцца праз пяць гадоў. Апарат прызямліцца ў паўднёвым паўшар'і, дзе зоймецца вывучэннем глебы і атмасферы на наяўнасць там вады. Калі там будуць выяўленыя дастатковыя запасы вады, то на Месяц могуць быць адпраўленыя людзі.

Кіраўнік ESA заяўляе, што разглядаецца магчымасць стварэння пастаянна населенай базы на Месяцы.

Паведамленне аб сумеснай з Расіяй місіі супала з нарастаннем палітычных трэнняў паміж Масквой і Еўропай, што можа паставіць пад пытанне поспех гэтага праекту.

Адпраўка людзей на Месяц плануецца не раней за 2030 год.

Раней, таксама ў кастрычніку, было абвешчана, што Расія сумесна з ЗША, ЕС і Японіяй зоймецца вывучэннем Марса, Месяца і Меркурыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?