Улады Венгрыі абвясцілі ў пятніцу, што будаўніцтва плота на мяжы з Харватыяй практычна завершана. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Афіцыйны прадстаўнік урада Золтан Ковач заявіў, што Венгрыя не хоча зачыняць мяжу, але хоча «абараніць мяжы Еўрапейскага саюза». Ён падкрэсліў, што магчымасць легальнага ўезду застаецца адкрытай.

З пачатку міграцыйнага крызісу ў Харватыю прыбыло амаль 59 тысяч уцекачоў.

Як паведамлялася, Венгрыя пачала будаваць на мяжы са Славеніяй плот з калючага дроту, каб спыніць паток нелегальных мігрантаў.

Раней прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што не згодны са стратэгіяй канцлера Германіі Ангелы Меркель у дачыненні бежанцаў, якую ён назваў «маральным імперыялізмам» у дачыненні да краін Еўрасаюза.

Як паведамлялася, парламент Венгрыі ўхваліў закон, які дазваляе ўраду выкарыстоўваць армію для ўрэгулявання крызісу з мігрантамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?