Чарговы актывіст «Еўрамайдану», якому расійскі бок «шые» замах на жыццё супрацоўнікаў «Беркута», паўстане перад крымскім судом. Пра гэта паведаміла крымская пракурорша Наталля Паклонская.

Раней Кіеўскі раённы суд Сімферопаля прызнаў Аляксандра Кастэнку вінаватым у замаху на жыццё супрацоўніка крымскага «Беркута» Віталя Паліенку падчас Рэвалюцыі Годнасці ў Кіеве і прысудзіў яго да чатырох гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі. Абвінавачванне ў судзе прадстаўляла «пракурор Крыма» Наталля Паклонская, тады яна паабяцала новыя гучныя справы.

«Расследуецца яшчэ адна крымінальная справа, якую ў бліжэйшы час накіруюць у суд. Абвінавачванаму інкрымінуецца замах на жыццё супрацоўнікаў «Беркута». Затрыманне праводзілася паўтара месяца таму ў адным з рэгіёнаў Расіі, пасля чаго абвінавачаны быў этапаваны ў Крым. Ён грамадзянін Расіі, але не крымчанін», — сказала Паклонская.

Паводле яе слоў, падазраваны знаходзіцца пад вартай і ў бліжэйшы час сядзе на лаву падсудных.

«Ён гэтак жа, як і Кастэнка, быў на Майдане і ўдзельнічаў у беспарадках», — сказала пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0