39-гадовы жыхар Польшчы загінуў, праваліўшыся ў склеп на старых нямецкіх могілках у польскім горадзе Свябодзіцэ.

Магчыма, скарбашукальнік хацеў знайсці ўваход у тунэль, дзе па чутках схаваны «залаты цягнік» нацыстаў.

Пра гэта ў сераду, 9 верасня, паведаміла польскае Radio Wroclaw. Паводле паліцыі мужчына загінуў, зваліўшыся з вышыні чатырох метраў.

Адзін з тунэляў непадалёк ад Валбжыха. Фота: Reuters

Адзін з тунэляў непадалёк ад Валбжыха. Фота: Reuters

Розгалас з нагоды імавернай знаходкі «залатога цягніка», які пачаўся ў Польшчы ў канцы жніўня 2015 года, не спыняецца. Gazeta Wroclawska паведаміла аб імаверным знаходжанні ў раёне горада Валбжых яшчэ аднаго падземнага тунэлю, даўжыня якога можа складаць да двух кіламетраў. Афіцыйныя ўлады пакуль не пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

У канцы жніўня два жыхары горада Валбжых заявілі, што ім удалося знайсці ў старой шахце нямецкі бронецягнік часоў Другой сусветнай вайны, у якім захоўваецца нібыта 300 тон золата. Яны былі гатовыя паказаць, дзе знаходзіцца «залаты цягнік» пры ўмове выплаты ім узнагароджання ў памеры 10 працэнтаў ад кошту знаходкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0