Віртуальны аблёт валуноў, калі б яны былі адкапаныя. Камп’ютарная сімуляцыя LBI ArchPro

Група археолагаў з дапамогай радыёлакацыйнага абсталявання, лідáраў і магнітометраў знайшлі ў трох кіламетрах ад Стоўнхенджа групу валуноў, схаваных у метры пад зямлёй.

BBC піша, што гэта можа быць найвялікшым археалагічным помнікам часоў неаліту ў Брытаніі. The Guardian ацэньвае маштабы знаходкі як «археалогію на стэроідах». Daily Mail называе знаходку «Стоўнхендж-2».

Схаваныя пад зямлёй стаячыя валуны дасягаюць 4,5 метра ў вышыню, лінія можа налічваць 90 і больш такіх валуноў. Пабудове каля 4500 год — яе маглі збудаваць тыя ж людзі, што будавалі суседні Стоўнхендж.

У адрозненне ад Стоўнхенджа, дзе валуны выстаўленыя ў колы, камяні «Стоўнхенджа-2» утвараюць амаль прамую лінію. Валуны размешчаныя па паўднёва-усходнім краі таго, што пазней стала вядома як Дарынгтан-Уолс, буйнога паселішча часоў неаліту, дзе меркавана жылі будаўнікі Стоўнхенджа.

Магчымы выгляд валуноў, калі б яны былі адкапаныя. Тут і ніжэй выявы: Ludwig Boltzmann Institute/Geert Verhoeven Institute

Магчымы выгляд валуноў, калі б яны былі адкапаныя. Тут і ніжэй выявы: Ludwig Boltzmann Institute/Geert Verhoeven Institute

 «Новая знаходка дэманструе цалкам нечаканы этап манументальнай архітэктуры ў адным з самых вялікіх цырыманіяльных месцаў у дагістарычнай Еўропе», — кажа Вінс Гафні з Універсітэта Брэдфарда, адзін з кіраўнікоў праекту Stonehenge Hidden Landscapes.

Хаця ў Дарынгтан-Уолс раней знаходзілі меншыя па памерах рытуальныя структуры з камяня і дрэва, такой вялікай знаходкі не чакаў ніхто. Магчыма, усё, што на сёння вядома пра Стоўнхэндж, прыйдзецца перапісаць.

Дарынгтан-Уолс на паўночным захадзе ад Стоўнхенджа

Дарынгтан-Уолс на паўночным захадзе ад Стоўнхенджа

Паводле папярэдніх даследаванняў, характар камянёў падобны да тых, з якіх збудаваны Стоўнхэндж. Але прызначэнне пабудовы застаецца загадкай: хутчэй за ўсё, камяні мелі рытуальнае значэнне, ды якое менавіта, невядома. Як невядома і тое, як і калі камяні апынуліся пад зямлёй. Магчыма, яны ўмацоўвалі магутны земляны вал вакол паселішча.

Абсталяванне, з дапамогай якога былі знойдзеныя валуны, не дае адказаў на многія пытанні — нават не можа сказаць, якога паходжання і складу гэтыя валуны. Далейшыя даследаванні хутчэй за ўсё будуць патрабаваць раскопак, але дата іх пачатку яшчэ не прызначаная.

Працэс пошуку падземных структур побач са Стоўнхенджам

Працэс пошуку падземных структур побач са Стоўнхенджам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?