Канфлікт паміж кіраўніком урада Украіны Арсенем Яцанюком і кіраўніком Адэскай аблдзяржадміністрацыі (АДА) Михеілам Саакашвілі грунтуецца на незадаволенасці абедзвюма бакамі ходам рэформаў ва Украіне і не мае асобовага фактару.

Пра гэта ў інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам, якое выйшла ў эфір вечарам 6 верасня, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Гэта з'яўляецца адлюстраваннем нездаволенасці тэмпамі і глыбінёй рэформаў ва Украіне. Гэтая незадаволенасць ёсць у людзей, гэтая незадаволенасць ёсць у мяне як прэзідэнта, у прэм'ер-міністра і ў кіраўніка Адэскай АДА. Не здымаючы адказнасці ні з каго, у тым ліку і з сябе, хачу падкрэсліць: ніякога міжасабовага канфлікту паміж прэм'ерам і Саакашвілі не існуе», — заявіў Парашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што жаданне выпраўляць сітуацыю маюць і Яцанюк, і Саакашвілі.

«Ці будзе больш эфектыўным правядзенне рэформаў шляхам вынясення гэтай дыскусіі на публіку — не ўпэўнены. Але мы павінны рабіць усё, каб забяспечыць адзіную эфектыўную і камандную гульню. Без гэтага не будзе ніякай перамогі», — дадаў Парашэнка.

Як вядома, раней кіраўнік Адэскай АДА Міхеіл Саакашвілі заявіў, што ўкраінскі ўрад кантралююецца алігархамі.

Паводле яго, прэм'ер Арсеній Яцанюк адмовіўся разгледзець даклад адносна кошту авіяпералётаў і дзейнасці кіраўніка Дзяржавіяслужбы Дзяніса Антанюка, які быў адхілены пасля скандалу, але ўжо вярнуўся на пасаду.

«З якіх інтарэсаў зыходзіць Яцанюк: Каламойскага або дзесяткаў мільёнаў пасажыраў Украіны? Учора Яцанюк прыняў рашэнне на карысць Каламойскага. Так, як ён рэгулярна прымаў рашэнні на карысць Ахметава і іншых… Кантралююць ўкраінскі ўрад ўсе гэтыя алігархічныя інтарэсы», — заявіў Саакашвілі.

Гл. таксама:

Саакашвілі: Лічу сябе падманутым, брахня штодзень, Яцанюк дзейнічае ў інтарэсах Каламойскага

Каламойскі назваў Саакашвілі «сабакам без намордніка», якіх «усыпляюць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0