Чатыры канцэрты папулярнага латвійскага гурту Brainstorm (Prāta Vētra), што прайшлі ў чатырох гарадах паўночнай суседкі Беларусі, наведалі 100 тыс. чалавек. Прычым канцэрт у Рызе 29 жніўня наведалі ад 45 да 50 тыс., паведамляе Delfi.lv.
meduza.io
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Латвіі пражыве 1,989 млн чалавек, у Рызе — каля 700 тыс. Гэта азначае, што канцэрты наведаў кожны дваццаты жыхар Латвіі, а суботні канцэрт — кожны чатырнаццаты рыжанін.
Мэр Рыгі Ніл Ушакоў нават палічыў за гонар сфатаграфацца з удзельнікамі гурту.
meduza.io
Brainstorm (па-латышску Prāta Vētra, лідар — Рэнарс Каўперс) заснаваны ў 1989 г., праславіўся на «Еўрабачанні» ў 2000 г. (трэцяе месца), пасля чаго стаў знакаміты не толькі ў краінах Балтыі, але і Расіі, Украіне, Беларусі, краінах Заходняй Еўропы. Супольна выступаў з R.E.M.
Спявае на латышскай, рускай і англійскай мовах. Прычым выпускае паралельна альбомы, як на латышскай, так і рускай/англійскай (для розных аўдыторый). У маі выйшаў альбом «7 soļi svaiga gaisa».