Подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі збіраюць пад сцягам СССР. Чырвоны сцяг Савецкага Саюза лунае сёння на пікеце ля ўваходу ў ГУМ.
Адзначым, што на свой пяты тэрмін Аляксандр Лукашэнка ідзе пад лозунгам «За будучыню незалежнай Беларусі».
Чырвоны сцяг з сярпом, молатам і пяціканцовай зоркай вывесілі пікетоўцы з Камуністычнай партыі Беларусі, якія збіраюць подпісы ў падтрымку Лукашэнкі. Пры гэтым прадстаўнік КПБ заявіў, што «не трэба перакручваць словы» і што гэта не сцяг СССР, а афіцыйна зарэгістраваная сімволіка КПБ, хоць і прызнаў, што сцяг КПБ нічым не адрозніваецца ад сцяга СССР.
0
0
0
0
0
0