Расійская Федэрацыя выдзеліць Арменіі льготны крэдыт у $200 млн, які дазволіць пашырыць арсенал Узброеных сіл рэспублікі сучаснай зброяй.
Reuters
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка армянскай дзяржавы па выніках сустрэчы прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з міністрам транспарту РФ, сустаршынёй армяна-расійскай міжурадкамісіі Максімам Сакаловым.
«Сённяшняе пасяджэнне армяна-расійскай міжурадавай камісіі адзначылася падпісаннем пагаднення аб прадастаўленні Арменіі $200 млн, што дазволіць значна пашырыць асартымент сучасных узбраенняў у арсенале армянскіх Узброеных сіл», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, з 19 чэрвеня ў Арменіі праходзяць пратэсты супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію.
0
0
0
0
0
0