Адзін з найлепшых гульцоў у гісторыі беларускага футбола Валянцін Бялькевіч пайшоў з жыцця 1 жніўня
У нядзелю, 28 верасня, у Кіеве адбыўся матч памяці знакамітых гульцоў кіеўскага «Дынама» Валянціна Бялькевіча, Андрэя Баля і Андрэя Гусіна, якія нядаўна заўчасна пайшлі з жыцця.
Каманды былі падзеленыя на «Белых» і «Сініх». Матч завяршыўся баявой нічыёй — 3:3. Адзін з галоў забіў сябра Валянціна Бялькевіча Аляксандр Хацкевіч.
Мячы таксама на рахунку Сяргея Раброва, Алега Гусева, Алега Вянглінскага, Георгія Дэметрадзэ і Андрэя Шаўчэнкі.
Галоўны пасыл, зроблены ўдзельнікамі гульні — жыццё працягваецца і трэба з усмешкай успомніць сваіх сяброў, якія дарылі дабро і святло.
Кіеўскае «Дынама» пахавала трох сваіх легендарных гульцоў практычна на працягу месяца. Беларус Валянцін Бялькевіч памёр 1 жніўня. Баль пайшоў на той свет 9-га. А Гусін загінуў 17 верасня.