Блокпасты і апорныя пункты ўкраінскіх сіл абстралялі з артылерыі і мінамётаў, а таксама з ракетных сістэм залпавага агню БМ-21 «Град».
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра АТА.
«Ігнаруючы рэжым часовага спынення агню, незаконныя ўзброеныя фармаванні працягваюць абстрэльваць пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі», — адзначылі ў прэс-цэнтры.
У прыватнасці, абстраляныя блокпасты ў раёнах населеных пунктаў Пяскі, Рэдкадуб, Цэнтральны, Залатое, Рассыпное, Прыаўражнае, Ніжняя крынка у Данецкай вобласці.
«У сваю чаргу сілы АТА выконваюць рэжым спынення агню, наносяць агнявыя паразы суперніку толькі з мэтай нейтралізацыі яго агнявых кропак.
Стан спраў па падраздзяленнях, размешчаных у раёне Дэбальцава, знаходзіцца пад кантролем камандавання АТА.
Таксама адзначана, што сітуацыя ў раёне Марыупаля з'яўляецца стабільнай, там сілы АТА праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на недапушчэнне страт сярод асабістага складу.