Ігар Бабкоў.

Ігар Бабкоў.

У Мінску абвясцілі пераможцаў літаратурнай прэміі імя Гедройца. Ганараванне адбылося ў кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (пр. Пераможцаў, 59).

Урачыстасць прайшла ў гатэлі «Вікторыя».

Урачыстасць прайшла ў гатэлі «Вікторыя».

Справа — прадстаўнік Польскага інстытута Лукаш Адамскі, трэці справа — пасол Польшчы Лешак Шарэпка.

Справа — прадстаўнік Польскага інстытута Лукаш Адамскі, трэці справа — пасол Польшчы Лешак Шарэпка.

Пасол Польшчы Лешак Шарэпка.

Пасол Польшчы Лешак Шарэпка.

Сябра журы, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Сябра журы, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Філосаф Валянцін Акудовіч быў адным з вядучых фіналу.

Філосаф Валянцін Акудовіч быў адным з вядучых фіналу.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Людміла Рублеўская.

Людміла Рублеўская.

Артур Клінаў.

Артур Клінаў.

Ігар Бабкоў, Артур Клінаў, Алена Брава, Людміла Рублеўская.

Ігар Бабкоў, Артур Клінаў, Алена Брава, Людміла Рублеўская.

Гледачоў у зале, дзе мелася адбывацца ўганараванне, сабралася не дужа многа. Людзі рассаджваліся пад акампанемент гурту «Порт Манэ», які іграў на сцэне.

Пачаў імпрэзу Андрэй Хадановіч. Ён прачытаў верш Генадзя Бураўкіна. Кіраўнік Беларускага ПЭН-Цэнтра прапанаваў ушанаваць сп.Бураўкіна хвілінай маўчання.

Пасля акторы «Свабоднага тэатра» чыталі ўрыўкі з твораў усіх шасці фіналістаў прэміі.

Потым усіх фіналістаў запрасілі на сцэну і — урэшце — абвясцілі пераможцаў.

Уладальнікам першага месца стаў Ігар Бабкоў з раманам «Хвілінка. Тры гісторыі». Ён атрымае чэк на дзесяць тысяч еўра ад «ІдэаБанка». Абвяшчалі пераможцу пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч і прадстаўніца «ІдэаБанка».

Другое месца і права на творчую стыпендыю на востраве Готланд журы аддало пісьменніку і мастаку Артуру Клінаву з раманам «Шклатара». Трэцяе — празаіку з Полацка Вінцэсю Мудрову - за кнігу «Багун». Сп.Мудроў атрымае літаратурную стажыроўку ва Уроцлаве.

Адразу пасля цырымоніі ўручэння прэміі імя Гедройца яе лаўрэат Ігар Бабкоў расказаў НН пра сваю кнігу.

Вынікі галасавання пракаментаваў і сябра журы, пісьменнік Уладзімір Арлоў. «Барацьба між Бабковым, Клінавым і Мудровым была напружанай. Мы да апошняга не ведалі, які будзе вынік», — адзначыў ён.

***

Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаліся наступныя кнігі і творцы:

Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: «Логвінаў».

Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: «Звязда».

Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: «Логвінаў».

Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: «Полацкае ляда».

Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: «Мастацкая літаратура».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?