Таварыства беларускай мовы выпусціла «Беларуска-шведскі/Шведска-беларускі размоўнік», які можа прыдацца турыстам у Швецыі, ці шведам у Беларусі.

Размоўнік прыдасца пры перасячэнні мяжы

Размоўнік прыдасца пры перасячэнні мяжы

Паводле фармату гэта класічны размоўнік, які ахоплівае класічныя для такіх выданняў тэмы: ад пашпартнага кантролю на мяжы да медыцынскай дапамогі. Дагэтуль ТБМ выпускала толькі «Беларуска-англійскі/Англійска-беларускі размоўнік».

Беларускамоўную частку кнігі распрацавала маладое пакаленне ТБМ, якое стварыла і папярэдні размоўнік. Вялікі ўнёсак у стварэнне выдання зрабілі Вольга Барысенка (беларуская частка) і Настасся Сідарава (шведская частка).

Адзінае, чаго бракуе ў размоўніку — транскрыпцыі: вымаўляць з ходу шведскія словы беларусам будзе не вельмі проста. Аднак на самым пачатку кнігі падаюцца інструкцыі па вымаўленні тых ці іншых шведскіх літар.

Хочацца спадзявацца, што на гэтым ТБМ не спыніцца, і лінейка размоўнікаў для беларусаў і замежнікаў толькі пашырыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?