Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка абвясціла галадоўку, патрабуючы ад украінскіх уладаў падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.
«У знак адзінства з вамі я абвяшчаю бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем да Януковіча падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі», — працытаваў заяву Цімашэнкі яе адвакат Сяргей Уласенка на мітынгу на Еўрапейскай плошчы ў Кіеве.
Экс-прэм'ер, які адбывае сямігадовы турэмны тэрмін, зараз знаходзіцца ў бальніцы.
0
0
0
0
0
0