Лаўрэатамі прэміі Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля сталі амерыканцы Юджын Фама, Ларс Петэр Хансен і Роберт Шылер.
Журы адзначыла іх працы, якія датычацца «эмпірычнага аналізу цэн на актывы».
Гэта была апошняя нобелеўская прэмія, прысуджаная ў гэтым годзе.
Нобелеўскі тыдзень стартаваў у мінулы панядзелак.
У чацвер прэмію ў галіне літаратуры атрымала канадская пісьменніца Эліс Манро, прэмію міру — Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.
0
0
0
0
0
0