Аляксандр Лукашэнка чакае ад урада неардынарных рашэнняў па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, пра што ён заявіў сёння на нарадзе аб бягучых пытаннях сацыяльна -эканамічнага развіцця Беларусі.

«Гэты год набліжаецца да завяршэння, пачынаецца чацвёрты квартал. Гэта адзіны шанец, скажам адкрыта, выправіць і ўстараніць існуючыя праблемы. З высокай доляй верагоднасці можна ацаніць вынікі года. З улікам гэтага, магчыма, прыйдзецца некалькі адкарэктаваць тактыку нашых дзеянняў на бліжэйшы час», — заявіў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, неабходна паглядзець, наколькі аптымізаваныя бягучыя бюджэтныя выдаткі, у тым ліку і дзяржаўныя праграмы, дакладна вызначыць прыярытэты, на якіх варта сканцэнтраваць выдзяленне дзяржаўных сродкаў.

Асобную ўвагу Лукашэнка звярнуў на цэны і тарыфы, у тым ліку на жыллёва-камунальныя паслугі, пацікавіўшыся, ці дастаткова ўзважаныя рашэнні прымаюцца ўрадам у гэтай сферы.

Лукашэнка таксама запатрабаваў паведаміць аб тым, як расстаўленыя акцэнты ў грашова-крэдытнай сферы зыходзячы з рэалій сённяшняга дня.

«Акрамя таго, не за гарамі прыняцце важнейшых дакументаў, якія вызначаюць дзяржаўную сацыяльна-эканамічную палітыку ў наступным годзе. Я не толькі хачу пачуць, што адбываецца сёння, я гэта бачу і сам, але як гэта будзе перакладзена ў будучы год, што мы будзем мець зыходзячы з сённяшняга дня.

(…)

«У аснову варта ставіць галоўнае - захаванне стабільнасці ў фінансавай сферы, збалансаванае развіццё рэальнага сектара эканомікі, павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасці нашых людзей», - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў ад удзельнікаў нарады выказаць канкрэтныя прапановы па ўсім спектры пазначаных пытанняў.

«Сёння патрэбны неардынарныя рашэнні, а калі ардынарныя, то, перш за ўсё, трэба прадаць тое, што назапасілі на складах», - дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?