ЦВК не бачыць перадумоў для карэкціроўкі даты правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Мы арыентуемся на нормы заканадаўства, згодна з якімі мясцовыя выбары павінны прайсці ў 20-х лічбах сакавіка наступнага года», — сказаў ён.

Паводле слоў Лазавіка, «аб'ектыўных перадумоў» для таго, каб праводзіць выбары ў больш раннія тэрміны, цяпер няма.

Выбарчы кодэкс прадугледжвае, што выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў новага склікання прызначаюцца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў мясцовых саветаў дэпутатаў дзейнага склікання. У адпаведнасці з гэтай нормай чарговыя мясцовыя выбары павінны прайсці не пазней за сакавік 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?