Жонка Наста Дашкевіч (Палажанка), паплечнікі і журналісты чакалі яго ля муроў гродненскай турмы ад поўначы. Нарэшце ў 6.15 Зміцер апынуўся на волі, піша «Салідарнасць».

— Выпусцілі як амерыканскім кіно, — кажа Дашкевіч. — Расчынілі турэмную браму, і я з двумя торбамі нажытага скарбу выйшаў.

Перад выхадам Зьміцер з’еў апошні турэмны сняданак — сечку. На развітанне палітыку сказалі: «Давай, Дашкевіч, няма сіл цябе цярпець тут больш». Але дадалі, што месца для яго заўсёды знойдзецца.

У размове з журналістамі Зміцер Дашкевіч засведчыў, што збіраецца працягваць сваю грамадскую і палітычную дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?