ДТЗ у новай Маскве забрала жыцці 18 чалавек, паведамілі ў суботу агенцтву РИА Новости ў МНС РФ. Сярод загінулых — адно дзіця. Па дадзеных сталічнага дэпартамента аховы здароўя, пацярпелі 43 чалавекі, 14 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Рэйсавы аўтобус, які трапіў у ДТЗ, разваліўся на дзве часткі пасля сутыкнення з КАМАЗам гружаным друзам.

«Аўтобус ехаў з Падольска ў Жохава. З другараднай дарогі выехаў КАМАЗ і пратараніў аўтобус, у якога адарвала заднюю частку», — расказалі ў прэс-службе ГУ МУС па Маскве. Кіроўца грузавіка, як мяркуецца, які стаў вінаватым у ДТЗ, застаўся жывы і ў цяперашні час знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы. Раней паведамлялася, што ён загінуў. Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

Як паведаміла РИА Новости крыніца ў праваахоўных органах, аўтобус быў «набіты бітком». «У мясцовых жыхароў гэта вельмі папулярны маршрут, таму народу ў аўтобусе-гармоніку было вельмі шмат», — сказаў ён.

На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС, каля 30 брыгад хуткай дапамогі, паліцыя. Зараз аварыйна-выратавальныя работы завершаны. Рух аўтамабіляў на трасе блізу Падольска застаецца цалкам перакрыты ў абодва бакі.

Відэа ria.ry

Глядзі таксама: У Саратаве грузавік раструшчыў больш за 30 аўто
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?