Пасольству Беларусі ў Літве 27 чэрвеня ўручана афіцыйная нота наконт устаноўленага ў Гродзенскай вобласці ачага афрыканскай чумы свіней, паведамляе прэс-служба літоўскага Міністэрства замежных спраў.

«Прымаючы да ўвагі верагодныя пагрозы ў сувязі з магчымым распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней, у ноце патрабуецца неадкладна падаць падрабязную інфармацыю пра ўспышку захворванняў і захады Беларусі для таго, каб не дапусціць далейшага распаўсюджвання», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?