Літва чакае Беларусь у Еўрапейскім саюзе, хоць вельмі цяжка прагназаваць, калі ў краіне адбудуцца дэмакратычныя перамены, сказаў у сераду кіраўнік парламенцкага Камітэта па справах Еўропы Гедзімінас Кіркілас.

Выступаючы ў парламенце на сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычных партый Беларусі, палітык сказаў, што для Беларусі вельмі важныя прыярытэты Літвы ў перыяд старшынства ў ЕС, у ліку якіх і Усходняе партнёрства, і энергетычная бяспека, і абарона знешніх межаў Супольнасці.

«Вядома, мы хварэем за Беларусь. Літва моцна спадзяецца, што неўзабаве гэтыя дзяржавы інтэгруюцца ў дэмакратычную Еўропу і гэтага не прыйдзецца чакаць дзесяцігоддзямі. Таму хачу падкрэсліць: Літва вельмі чакае Беларусь у Еўрапейскім саюзе», — заявіў экс-прэм’ер Літвы Г. Кіркілас.

Паводле яго сцвярджэння, Літва разам з ЕС падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі, і хоча аказаць падтрымку дэмакратычнай апазіцыі гэтай краіны і яе дэмакратычных інтэлектуалаў.

«Літва прытрымліваецца пазіцыі, каб у адносінах беларускіх уладаў з ЕС не пацярпеў народ Беларусі», — падкрэсліў Кіркілас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?