Пратэстуюць прыхільнікі Капрылеса.
Прынамсі сем чалавек загінулі ў выніку сутыкненняў падчас пратэстаў апазіцыі, незадаволенай афіцыйнымі вынікамі выбараў у Венесуэле, паведаміў генеральны пракурор краіны Луіс Артэга.
Па словах пракурора, які не ўдакладніў, паміж кім і кім адбыліся сутыкненні, арыштаваныя 130 удзельнікаў пратэстаў, выкліканых абвяшчэннем Нікаласа Мадуры пераможцам на прэзідэнцкіх выбарах.
Стаўленік Уга Чавэса Мадура і кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес, які патрабаваў пераліку галасоў, абмяняліся абвінавачваннямі ў правакаванні гвалту.
Нікалас Мадура заявіў, што не дазволіць правесці прызначаную на сераду дэманстрацыю апазіцыі.
0
0
0
0
0
0