10 красавіка, у трэцюю гадавіну авіякатастрофы пад Смаленскам, у мінскай архікатэдры памаліліся за ахвяраў трагедыі. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
У гамілі іерарх нагадаў, што велікодны час, які цяпер перажывае Каталіцкі Касцёл, з’яўляецца часам разважання над таямніцай збаўлення праз смерць і ўваскрасенне Хрыста.
«Менавіта праўда змёртвыхпаўстання Хрыста з’яўляецца гарантыяй жыцця вечнага. Яна вучыць нас, што са смерцю чалавека яго жыццё не завяршаецца, а вузенькая сцежка да магілы — гэта не апошні шлях чалавека, бо перад ім вечнасць», — падкрэсліў арцыпастыр.
«Сёння ўспамінаем ахвяраў смаленскай катастрофы, якая адбылася тры гады таму ў
Катынскі лес аказаўся негасцінным: у ім знайшлі месца апошняга прытулку дзясяткі тысяч людзей, да якіх далучыліся 96 ахвяраў авіякатастрофы,— працягваў іерарх. — Яны ляцелі на месца катынскай трагедыі, каб там памаліцца, але не змаглі, бо самі загінулі. Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай, міністры, парламентарыі, каталіцкі і правалаўны біскуп і святары. Чаму? Мы адказу не ведаем. Гэта таямніца, якую ведае толькі Бог, і Яго міласэрнасці мы давяраем загінуўшых».
0
0
0
0
0
0