Ён быў учынены ў пачатку студзеня гэтага года.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчына была ў кватэры адна, калі пазванілі ў дамафон і папрасілі спусіцца за заказным лістом. На лесвічнай пляцоўцы два чалавекі ў масках скруцілі яе і заштурхалі назад у кватэру. Абматаўшы рукі і ногі пацярпелай скотчам, яе прывязалі да батарэі і пад пагрозай прымянення зброі (злачынцы ўвесь час размахвалі прадметам, падобным да пісталета) патрабавалі паведаміць, дзе знаходзяцца грошы.

Дзяўчыне нічога не заставалася, як указаць на месца, дзе ляжалі 5 млн. рублёў.
Схапіўшы грошы, злачынцы кінуліся наўцёкі, ледзь размінуўшыся з сястрой пацярпелай, якую сустрэлі каля пад’езда. Тая паднялася дадому і, убачыўшы, што здарылася, тут жа звярнулася ў міліцыю.
Па гарачых слядах раскрыць злачынства не ўдалося. Падазраваныя ўцяклі на машыне, а адзенне, па якім іх маглі ўстанавіць, адразу спалілі.
Зачэпак было нямнога і невядома, калі разбой быў бы раскрыты, але адзін са зламыснікаў учыніў новае злачынства.
Тыдзень таму ён разам з чарговым хаўруснікам (у якасці такіх выбіраў абавязкова падатлівых і несудзімых людзей) залез у прыватны дом да мясцовага жыхара, які знаходзіўся ў той час на адпачынку ў Турцыі, і вынес адтуль тры ЖК-тэлевізары.
Хутка тэхніка была рэалізаваная, пра здзелку адразу ж стала вядома ў міліцыі. Пакупнік тэхнікі выдаў усю вядомую інфармацыю пра прадаўца.
Падчас адпрацоўкі маладога чалавека высветлілася, што ён праходзіў па справе аб нераскрытым разбоі, з’яўляючыся таварышам былога хлопца пацярпелай.
Тады асабліва прад’явіць яму не чаго, цяпер жа праведзены адпаведныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, якія дазволілі сабраць доказную базу, якая сведчыла пра яго замешанасць у злачынстве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?