У вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён) прайшло традыцыйнае свята «Гуканне вясны». Яго зладзіла Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
У праграме свята былі вясновыя карагоды і песні, гульні і танцы, працаваў невялікі кірмаш рамёстваў. Перад гасцямі выступілі гурты «Паўночная Сухадроўка», «Княжыч», «Варган», «Гарынь», Guda, «Кудмень», Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухій, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў.
0
0
0
0
0
0