Раніцай 20 сакавіка ў Мінску пад машыну трапіў 11-гадовы школьнік.

ДТЗ адбылося прыблізна ў 7.55 на вуліцы Ташкенцкай. 54-гадовы кіроўца «Фіята», рухаючыся з боку вуліцы Галадзеда да Убарэвіча, наехаў на хлопчыка на рэгуляваным пешаходным пераходзе.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, паводле словаў кіроўцы і сведкі ДТЗ, школьнік перабягаў дарогу на чырвонае святло.

Хлопчык дастаўлены ў 6-ю гарадскую бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені. Магчыма, у яго таксама пералом пляча. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?