Пра гэта сведчаць звесткі, атрыманыя пасля апрацоўкі 93,75% бюлетэняў.
Земан набірае 55,8%, а яго супернік, першывіцэ-прэм ’ер, кіраўнік МЗС Чэхіі, князь Карэл Шварцэнберг — 44,2%.
Па словах экспертаў, такі адрыў дазваляе Земану ўжо абвясціць аб сваёй перамозе.
Першы тур выбараў прайшоў у Чэхіі ў пачатку студзеня. Па яго выніках Земан набраў 24,27% галасоў, Шварцэнберг — 23,25%.
Мясцовыя палітолагі называюць выхад Шварцэнберга ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў «абсалютнай палітычнай сенсацыяй», бо ў сацыялагічных апытаннях ён нязменна займаў
Цяперашнія выбары — першыя ў Чэхіі прамыя прэзідэнцкія выбары. Да гэтага кіраўніка дзяржавы выбіраў парламент краіны.
0
0
0
0
0
0