Білборд на прыпынку «Гасцініца «Спадарожнік»

Білборд на прыпынку «Гасцініца «Спадарожнік»

Так выглядаў білборд каля Акадэміі навук у пачатку студзеня.

Так выглядаў білборд каля Акадэміі навук у пачатку студзеня.

Цяпер на гэтым месцы экалагічная рэклама.

Цяпер на гэтым месцы экалагічная рэклама.

У пачатку новага года Асацыяцыя рэкламных арганізацый на замову Міністэрства культуры развесіла па краіне плакаты з рэкламай беларускай мовы. Білборды пратрымаліся каля 10 дзён,
расказвае старшыня асацыяцыі Ігар Самкін:
«90 прац з першых дзён году былі размешчаныя па ўсёй краіне, у тым ліку ў горадзе Мінску. А на выхадных мне стала вядома, што паводле рашэння асобы ці групаў асобаў было прапанавана гэтыя працы зняць.
Пакуль гаворка ідзе пра «ма-ма=мо-ва» і пра горад Мінск».

Хаця, згодна са словамі Ігара Самкіна, Мінгарвыканкам зацвердзіў гэтыя плакаты. Правісець яны мусілі хаця б паўгода.

Акрамя рэкламы «ма—ма=мо-ва. Любіш маму?» на білбордах з’явіліся цыклы прац «Маё першае слова». Гэты варыянт яшчэ можна бачыць у Мінску.

Гэта была не першая спроба размясціць такія білборды. Летась плакаты таксама знялі без афіцыйных пацверджанняў.

«Проба пяра была не зусім удалая, бо на змену «Купляйце беларускае» мы прапанавалі праект «Беларускае — самае маё». Гэтую рэкламу было прапанавана зняць, з невядомай прычыны», — тлумачыць Ігар Самкін.

У Мінкульце, які выступаў заказчыкам праекту, здзіўляюцца, што рэкламу знялі.
Там не могуць патлумачыць прычыну: «Вядома, што гэта сацыяльная рэклама, мы яе замаўлялі. Але не бачылі, каб яе знялі. Вы мяне здзівілі», — шчыра здзіўляюцца ў міністэрстве.

У Мінгарвыканкаме, які ставіў станоўчыя штампікі з узгадненнем, таксама не могуць сказаць, чаму рэклама знікла: «Ніякай інфармацыі па гэтым пытанні. Не ў курсе, што адбываецца».

Правяраем, што ж павесілі замест рэкламы мовы. На прыпынку «Гасцініца «Спадарожнік», дзе яшчэ нядаўна вісеў плакат «ма—ма=мо-ва» — цяпер плакат ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на рускай мове.

У кампаніі «Бігборд», якой належыць гэтая рэкламная пляцоўка, сказалі загадкавае: «Замянілі іншай сацыяльнай рэкламай». Без удакладненняў, хто так вырашыў.

«Ма-му=мо-ву» каля Акадэміі навук замянілі на экалагічную рэкламу сартыроўкі смецця.

Дарэчы, у інтэрнэце выказвалася шмат крытыкі на адрас такой рэкламы. Нават такія эпітэты: «трэшава-сентыментальная» і лепш «ніякага клопату, чым такі».

Можа і дагрукаліся да ўладаў гораду: цяпер маем антытытунь і экалогію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?