Былогавіцэ-міністра замежных спраў Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса прапануюць прызначыць на пасаду кіраўніка пасольства Літвы ў Беларусі.
У сераду яго кандыдатуру ўхваліў парламенцкі Камітэт па замежных справах (КЗС).
Цяпер абавязкі часовага паверанага ў справах амбасады ў Мінску займае Ёнас Даніляўcкас.
Пасада пасла застаецца свабоднай з пачатку снежня, калі прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце адклікала з гэтай пасады Лінаса Лінкявічуса. Ён прызначаны міністрам замежных спраў.
Ігнатавічус працуе ў МЗС з 1991 года. Раней ён быў дарадцам пасла ў Польшчы, загадчыкам аддзела МЗС па справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, генеральным консулам у Калінінградскай вобласці, паслом у Германіі.
0
0
0
0
0
0