У ноч з суботы на нядзелю (з 15 на 16 снежня) невядомыя абакралі каталіцкую капліцу Маці Божай Будслаўскай у Мінску (Злодзеі скралі раратнюю свечку, пасхал, а таксама знішчылі адвэнтавую дэкарацыю.р-н Каменная Горка).
Акрамя свечак невядомыя выкралі мікрафоны, а таксама знішчылі, разбіўшы аб падлогу, гукаўзмацняльныя калонкі ў капліцы. У капліцы з алтара былі паскіданыя абрусы і распылены вогнетушыцель.
«Дзякуй Богу, табэрнакулюм яны не чапалі, уцалелі і абразы», — паведаміў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь.
На месцы здарэння працавала аператыўная група міліцыі Фрунзенскага раёна.
Капліца Маці Божай Будслаўскай размешчана на ўзгорку, і побач жылых будынкаў няма.У ноч здарэння сітуацыя ўскладнялася дрэнным надвор’ем.
0
0
0
0
0
0