Дзяржаўны камітэт па маёмасці падрыхтаваў змены ў закон «Аб прыватызацыі».

У законапраекце гаворыцца, што аднаўленне правоў дзяржавы пры штварэнні акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння, адбываецца

«у тым ліку шляхам выпуску дадатковых акцый і перадачы іх Рэспубліцы Беларусь і (або) адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам на падставе судовай пастановы гаспадарчага суда».

Для прымусовага ўнясення змяненняў і дапаўненняў у статуты акцыянерных таварыстваў у рэгіструючы орган неабходна будзе прадаставіць заяву судовага выканаўцы, судовы загад, а таксама праект змяненняў і дапаўненняў у статут.

Для правядзення дадатковай эмісіі спатрэбіцца заява судовага выканаўцы і судовы загад аб прызнанні за дзяржавай правоў на акцыі, якія будуць выпушчаныя падчас дадатковай эмісіі.

Як паведамлялася, у жніўні 2012 года дзяржава падала іскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб аднаўленні правоў Рэспублікі Беларусь на акцыі СП ААТ «Спартак» і СААТ «Камунарка». На думку ДКІ, доля дзяржавы была незаконна прыніжаная ў ходзе прыватызацыі абедзвюх фабрык ў 1990-я гады.

ВГС задаволіў іскавыя патрабаванні ў поўным аб’ёме.

У кастрычніку агульны сход акцыянераў «Камунаркі» прыняў рашэнне аб дадатковай эмісіі і павелічэнні долі дзяржавы ў фабрыцы да больш за 57%. Аналагічная працэдура прайшла на «Спартаку», доля дзяржавы ў ААТ вырасла да 60%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?