«Як распавялі Shot відавочцы, каля гадзіны ночы некалькі магутных выбухаў прагучалі ў Дзяржынскім раёне, недалёка ад станцыі Палатняны завод. Па словах жыхароў, да гэтага былі чутныя характэрныя гукі пралёту некалькіх БПЛА, пасля чаго стаў бачны пажар і дым у раёне мясцовай нафтабазы», — піша Shot

Пазней расійскія ўлады прызналі факт пажару на НПЗ пад Калугай, але пакуль не пацвердзілі паведамленні мясцовых жыхароў, што ён узнік з прычыны ўдару дронаў.

Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба Дзяржынскага раёна Калужскай вобласці, дзе размешчаны НПЗ «Першы завод», паведаміла Readovka, што пажар на заводзе лакалізаваны, і што ахвяр няма.

Чытайце таксама:

Уначы беспілотнікі атакавалі дзве вобласці ў Расіі. На Разанскім НПЗ узнік пажар

У Краснадарскім краі ў выніку атакі беспілотнікаў загарэўся НПЗ

Беларуская нафтаперапрацоўка нясе вялізныя страты

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0